Тарыфная стаўка першага разраду павышаецца да 81 тыс. рублёў
Тарыфная стаўка першага разраду памерам 81 тыс. рублёў для аплаты працы работнікаў арганізацый, што фінансуюцца з бюджэту і карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі, ўстанаўліваецца ў Беларусі з 1 студзеня 2010 года.
Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў № 1695.
Дакумент прыняты ў мэтах далейшага павышэння заработнай платы работнікаў арганізацый, што фінансуюцца з бюджэту і карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі.
Нагадаем, што з 1 снежня 2008 года ў Беларусі дзейнічала тарыфная стаўка памерам 77 тыс. рублёў.
Пастановай урада ўстаноўлены карэктуючыя каэфіцыенты
да разлічаных па Адзінай тарыфнай сетцы работнікаў Рэспублікі Беларусь тарыфных ставак (акладаў) работнікаў арганізацый, што фінансуюцца з бюджэту і карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі, тарыфікуюцца 1‑27 разрадамі, у памерах 2,419 — 0,978.