Трох каталіцкіх святароў з
Як паведаміла польская «Gazeta Wyborcza», ксяндзам з парафій у Міжэрычах, Воўпе і Індуры не працягнулі працоўнага кантракту. Беларускія ўлады саступілі толькі ў тым, што дазволілі святарам ізноў падаць дакументы для атрымання дазволу на працу ў Беларусі, калі тыя выедуць ў Польшчу. «Улады нам параілі з’ехаць з Беларусі і адтуль ізноў падаць дакументы. Гэта адзіная саступка пасля ўмяшальніцтва біскупа. Аднак думаю, што гэта толькі адгаворка» — лічыць ксёндз Банкоўскі з Міжэрычаў, які прапрацаваў там 20 гадоў.
Такое меркаванне польскага святара небеспадстаўнае. Звычайна для працягвання дазволу на працу ў Беларусі бывае дастаткова падачы дакументаў у мясцовы Аддзел па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў. У дадзеным выпадку ў гарадзенскі. Дзе сітуацыю з выдаленнем святароў каментаваць адмаўляюцца, аб чым «НН» паведаміў яго кіраўнік Ігар Папоў, спаслаўшыся на немагчымасць каментавання праз тэлефон. Не ўдалося «НН» атрымаць каментар і ў прэс-службе каталіцкага касцёла — там паведамілі, што сёння каментуюць толькі святочную інфармацыю.
Святары павінны пакінуць нашу краіну да 31-га снежня, адразу пасля святаў. Досыць своеасаблівы падарунак вырашылі зрабіць вернікам згаданых вышэй парафій чыноўнікі гарадзенскага аблвыканкама.