Асцярожна, галалёд!
24.12.2009 11:13
—
Новости Общества
За мінулыя вечар 23 снежня і ноч 24 снежня ў НДІ траўматалогіі і артапедыі ў Мінску з галалёднымі траўмамі паступіла 50 чалавек, паведамілі ў прыёмным аддзяленні ўстановы.
Паводле слоў медыкаў, асноўныя траўмы — пераломы і вывіхі перадплечча, галёнкаступнёвага сустава, пераломы канечнасцей. У 12 чалавек зафіксаваны траўмы хрыбта.
У НДІ траўматалогіі і артапедыі ў Мінску ў сувязі з працягам галалёду сёння таксама чакаюць наплыву пацярпелых.
«Да нас з раніцы пачалі паступаць хворыя, якія атрымалі траўмы яшчэ ўчора ўвечары», — паведамілі спецыялісты.