Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Ражджаство Хрыстова 25 снежня. Дарагія суайчыннікі!

Источник материала:  
24.12.2009

Ад усяго сэрца віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.Гэта вялікае свята азарае жыццё мільёнаў людзей нязгасным святлом веры, надзеі і любові. У наш няпросты і прагматычны час Ражджаство раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, натхняе на маральнае ўдасканаленне і самаадданае служэнне блізкаму.Няхай гэтыя ўрачыстыя і радасныя дні, што пераліваюцца яркімі агнямі, стануць для вас сімвалам шчасця і дабрабыту ў надыходзячым годзе, нададуць упэўненасць у будучым, падораць цяпло сустрэч і cяброўскіх зносін. Няхай адыдуць у мінулае праблемы і крыўды, а ў вашых дамах і сем’ях запануюць згода і дастатак. Няхай у кожнага памножацца сілы і натхненне для стваральнай працы на карысць нашай цудоўнай Беларусі.Жадаю вам моцнага здароўя, удачы ва ўсіх справах і выдатнага настрою. Вясёлага Ражджаства, дарагія сябры!

Аляксандр ЛУКАШЭНКА

←Полоцкий оберег

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика