Магiлёўская калядная казка ў Ратушы

Источник материала:  

Сёння, 24 снежня, у магiлёўскай Ратушы ўпершыню адбудзецца святочны спектакль. Да Калядаў i Новага года ў параднай зале Ратушы магiлёўскiм школьнiкам пакажуць спектакль “Загадваю весялiцца!” Сцэнар напiсала Вольга Бялова, пастаноўка — Васiля Гальца.

У спектаклi дзейнiчаюць не толькi традыцыйныя навагоднiя персанажы. Каб узгадаць гiсторыю краiны i Магiлёва, на сцэне з’явяцца кароль Рэчы Паспалiтай Сiгiзмунд ІII i легендарны магiлёўскi войт Пора Левановiч.

Iлона Iванова.

←Плюс 8 i моцны дождж

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика