На Каляды адбудзецца першая ў Празе беларуская літургія

Источник материала:  
21.12.2009 18:49 — Новости Общества
25 сьнежня праскія беларусы зьбяруца ў царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна на першую ў гісторыі Прагі беларускамоўную калядную літургю.

Літургію адслужыць уніяцкі сьвятар айцец Андрэй Абламейка. Вось што ён сказаў у інтэрвію для Радыё Свабода:

“Ужо другую тысячу гадоў наш народ сустракае Раство Хрыстовае, зьбіраючыся на набажэнствы ў храмы. Беларуская эміграцыя выжыла, у значнай меры дзякуючы праваслаўным і ўніяцкім парафіям, якія ўзьніклі пасьля вайны ў многіх краінах сьвету. Таму я лічу вельмі важным, каб беларусы маглі і ў Празе сабрацца ў царкве і адзначыць Раство Хрыстовае на сваёй роднай мове. Буду рады прывітаць усіх, хто прыйдзе на калядную літургію”.

Адрас царквы сьвятых Кузьмы і Дзям’яна - Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech. Пачатак багаслужбы аб 11:00 у пятніцу, 25 сьнежня.

←Беларуси нужен закон о предотвращении насилия в семье

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика