Па віне нецвярозых кіроўцаў за 11 месяцаў загінулі 193 чалавекі

Источник материала:  
21.12.2009 14:36 — Новости Общества

У Беларусі за 11 месяцаў 2009 года па віне нецвярозых кіроўцаў адбылося 909 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх 193 чалавекі загінулі, 1.097 — паранены, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС.

24 снежня ў краіне пройдзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Спыні бяду!», прысвечаны прафілактыцы дарожна‑транспартных здарэнняў, вінаватымі ў якіх з’яўляюцца нецвярозыя вадзіцелі.

Паводле звестак ДАІ, за пятніцу і выхадныя дні, 18—20 снежня, у дарожных аварыях у Беларусі загінулі пяць чалавек. Адбыліся тры наезды на пешаходаў, адно лабавое сутыкненне, адзін наезд на перашкоду. Так, 18 снежня ў Магілёве прыблізна ў 21.25 28‑гадовы мясцовы жыхар, кіруючы аўтамабілем «Опель‑Зафіра», няправільна выбраў хуткасць і не справіўся з кіраваннем. У выніку аўтамабіль ударыўся ў апору пуцеправода, кіроўца загінуў.

Усяго за тры дні зафіксавана 58 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх раненні атрымалі 58 чалавек. Вінаватым у адным з ДТЗ з’яўляецца кіроўца, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Затрымана 289 вадзіцеляў за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення.

←Журнал "Дзеяслоў" переходит на наркомовку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика