Міністр Барыеў – за пазапланавыя праверкі бяспекі аб’ектаў
Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Энвер Барыеў лічыць неабходным дазволіць наглядным органам міністэрства праводзіць пазапланавыя праверкі бяспекі аб’ектаў.
«Вядома, ёсць пэўная сітуацыя, звязаная з тым, што ў рамках рэгулявання нагляднай дзейнасці ў нас да праверак фінансава‑гаспадарчай дзейнасці дзесьці аднолькавы падыход, як і да праверак у галіне бяспекі. На наш погляд — гэта не заўсёды абгрунтавана», — сказаў міністр.
Ён лічыць, што «ў дзяржаўнага пажарнага нагляду, у нагляду за прамысловай бяспекай павінна быць магчымасць правядзення пазапланавых аператыўных праверак». «Напрыклад, летнія аздараўленчыя лагеры або школы. А так атрымліваецца, што на аб’екце, які правераны адзін раз у год, больш інспектар з’яўляцца не павінен», — адзначыў Энвер Барыеў.
Паводле яго слоў, у краіне несумненна ёсць шэраг аб’ектаў, адносна якіх органы МНС упэўнены, што створана сістэма забеспячэння бяспекі і ніякіх праблемных сітуацый не павінна ўзнікнуць.
Аднак адносна часткі аб’ектаў такой упэўненасці няма.
«Мы будзем выходзіць з прапановай, каб у наглядных органаў нашага міністэрства было права на ажыццяўленне пазапланавых праверак», — сказаў міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі.