Арыштаваны ў Бангкоку самалёт належаў Віктару Буту

Источник материала:  
17.12.2009 20:16 — Новости Общества

Беларускі пілот, які ў складзе экіпажа Іл-76 быў арыштаваны 12 снежня 2009 г., у савецкі час служыў у адной вайсковай частцы з Бутам.

Самалёт Іл-76, арыштаваны ў аэрапорце Бангкока з грузам зброі з Паўночнай Карэі раней належаў авіяцыйным кампаніям, уладальнікам якіх быў Віктар Бут — расійскі бізнесовец, што знаходзіцца ў турме Тайланда па падазрэнні ў незаконным гандлі зброяй. Як высветлілі «Народныя навіны Віцебска», згодна базы даных сайта www.aerotransport.org, самалёт 4L-AWA, які на момант арышту належаў Air West Georgia, мае завадскі нумар 3426765 (0003426765). У 1997 годзе гэты самалёт быў набыты кампаніяй Air Cess, заснаванай Віктарам Бутам, і зарэгістраваны пад нумарам 3D-RTA. Потым, у 1999 годзе, ён быў перарэгістраваны на фірму Centrafrican Airlines, якая, паводле інфармацыі ААН, належала Буту і ягонаму былому пілоту, а затым кіраўніку аддзялення ў Ёханэсбургу Валерыю Найдо за нумарам TL-ACY.

У 2003 годзе гэты Іл-76 ужо з нумарам UN-76007 з’яўляецца ў авіякампаніі GST Aero, якая зноў належыць Віктару Буту і зарэгістраваная ў Казахстане. З 2007 па 2008 гады самалётам валодае East Wing (зноў Казахстан) пад нумарамі UN-76011 і UP-I7622.

3 мая 2009 года і да перадачы AWG борт належыць казахскай фірме Beibars. У гэтай авіякампаніі акрамя Іл-76 з завадскім нумарам 0003426765 з’яўляецца яшчэ адзін самалёт з цікавай гісторыяй: Іл-76 (завадскі нумар 1013409303) UP-I7626, які раней належаў іншаму «збройнаму барону» — Таміславу Дамнянавічу — пад нумарам YU-AMJ.

Цікава таксама, што ў складзе казахскага экіпажа быў адзін грамадзянін Беларусі — жыхар Віцебска бортінжынер Міхаіл Петухоў, якога чамусьці першапачаткова палічылі камандзірам паветранага судна. І Віктар Бут, і Міхаіл Петухоў у савецкі час служылі ў адной частцы 339 ВТАП, якая базавалася ў Віцебску.

У той жа час Бут зрабіў заяву аб поўнай сваёй недатычнасці да арыштаванага самалёта: «Я, Віктар Анатольевіч Бут, заяўляю, што абвінавачванні абвінавачанні ў прэсе ў тым, што арыштаваны ў Бангкоку самалёт грузавы авіякампаніі Air West Georgia, нібыта належаў адной з маіх кампаній, з’яўляюцца выдумкай і цалкам бяздоказныя. Ніякага дачынення да згаданага самалёта я не меў», — заявіў журналістам.

Нагадаем, што пра затрыманне ў аэрапорце Дон Мыанг ў Бангкоку Іл-76 сусветныя агенцтвы паведамілі 12 снежня. На яго борце спецслужбы Тайланда знайшлі скрыні са зброяй — ПЗРК, гранатамётамі і выбухоўкай. Паведамляецца, што самалёт належаў грузінскай авіякампаніі Air West Georgia, але быў перададзены ў лізінг ўкраінскай фірме.

«Народныя навіны Віцебска»

Глядзі яшчэ:
Экіпажу ў Бангкоку пагражае смяротнае пакаранне

←Лукашенко разрешил частичную тонировку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика