Ільготныя крэдыты змогуць дасягнуць 100% ад кошту будоўлі кватэры
17.12.2009 13:19
—
Новости Общества
Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры Беларусі падрыхтавала праект указу, які зменіць правілы выдачы крэдытаў на будаўніцтва льготнага жылля. Згодна з новай прапановай, асобы, якія маюць права на атрыманне льготных крэдытаў, змогуць атрымліваць 100% кошту кватэры.
Пакуль што максімальная дапамога складае 90%. Мінімум 10% кошту кватэры грамадзяне мусяць сабраць самі.
Прыняцце рашэння дазволіць дадатковых выдаткаў бюджэта ў 2010 годзе ў памеры 500 мільярдаў рублёў — каля 175 мільёнаў даляраў.