Правільная зубная паста — супраць грыпознай вакцыны

Источник материала:  

Прышчапляць беларусаў ад свiнога грыпу будуць "жывой" iнтраназальнай расiйскай вакцынай, якая зараз праходзiць рэгiстрацыю ў нашай краiне. З чатырох вакцын супраць новага грыпу, распрацаваных расiйскiмi вытворцамi, "жывой" з'яўляецца толькi адна — гэта прэпарат у выглядзе назальнага спрэя "Iнфлювiр", якi ўтрымлiвае жывы, хоць i аслаблены, узбуджальнiк. Iмунiтэт з'яўляецца праз 14 дзён пасля вакцынацыi i дзейнiчае ад 6 да 12 месяцаў.

Усяго за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту будзе закуплены 1 мiльён дозаў вакцыны, якiх хопiць для вакцынацыi 500 тысяч чалавек. Гэта звязана з тым, што прышчэпка супраць пандэмiчнага вiруса робiцца кожнаму двойчы. На бясплатную прышчэпку змогуць разлiчваць медыцынскiя работнiкi, ад якiх залежыць стабiльнасць функцыянавання арганiзацый аховы здароўя ў час эпiдэмiчнага пад'ёму захваральнасцi на грып, супрацоўнiкi падраздзяленняў Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях, органаў унутраных спраў i работнiкi жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Усiм iншым грамадзянам, якiя пажадаюць абаранiцца ад свiнога грыпу, давядзецца прышчапляцца за ўласныя сродкi. Закупляць вакцыну супраць вiрусу А/H1N1 плануюць таксама РУП "Белфармацыя" i прыватныя медыцынскiя цэнтры.

Паколькi правядзенне маштабных даследаванняў у цяперашняй эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi было немагчымым, клiнiчныя даследаваннi пацвердзiлi толькi бяспечнасць новых вакцын. Меркаваць, якая з чатырох расiйскiх вакцын будзе больш эфектыўнай, пакуль заўчасна. Дарэчы, у трох расiйскiх рэгiёнах (Алтайскiм краi, Варонежскай i Цюменскай абласцях) вакцынацыя насельнiцтва ўжо завяршылася. Да канца першага квартала 2010 года вакцынацыяй супраць пандэмiчнага вiруса плануецца ахапiць амаль 29 мiльёнаў расiян. У Расii ў першую чаргу прышчапляюцца работнiкi сiстэмы аховы здароўя i сацыяльных службаў, а таксама працаўнiкi адукацыйных устаноў i прадстаўнiкi сiлавых ведамстваў.

Напэўна, сёння вельмi цяжка застацца ўбаку ад ажыятажу вакол пандэмii грыпу i ўтрымацца ад жадання падзарабiць на панiчных настроях. Напрыклад, можна выпусцiць "першую лячэбна-прафiлактычную зубную пасту для комплекснага догляду зубоў i дзёснаў з даказаным эфектам прафiлактыкi прастуды i грыпу" (цытата). Гэта зусiм не жарт. Як сцвярджае расiйскi вытворца зубной пасты "Новы жэмчуг. Хвойны бальзам", паста з'яўляецца "проста неабходным сродкам для барацьбы з прастуднымi захворваннямi ў перыяд павышанай вiруснай актыўнасцi". Рэгулярнае выкарыстанне пасты дазваляе знiзiць iнфекцыйную актыўнасць вiрусаў грыпу i герпесу ў 4 разы, а адэнавiрусаў — у тры разы. Названы прафiлактычны эфект быў даказаны ў НДI грыпу Расiйскай акадэмii медыцынскiх навук на мадэлях клетачных культур. Выходзiць, што i без прышчэпкi можна абысцiся???

Надзея НIКАЛАЕВА. 

←Мимо кассы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика