На што разлiчваць маладой сям'i
Мой сын (сям'я 3 чал.) жыве ў iнтэрнаце, стаiць на кватэрным улiку. I чарга на паляпшэнне жыллёвых умоў з выкарыстаннем iльготнага крэдыту ўжо падышла. Цi мае ён права на бязвыплатную субсiдыю? Цi можна яе выкарыстаць на першы ўзнос? I наогул, якiя льготы маюць маладыя сем'i?
Ганна Iванаўна, Браслаўскi раён
У якасцi крытэрыю аднясення грамадзян з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў, якiя стаяць на ўлiку i прэтэндуюць на атрыманне льготных крэдытаў або субсiдый на набыццё жылля, да катэгорыi малазабяспечаных выкарыстоўваецца такi сацыяльны нарматыў, як мiнiмальны спажывецкi бюджэт (МСБ).
Згодна з пунктам 1 Палажэння, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 20 снежня 2000 г. № 1955, да малазабяспечаных працаздольных грамадзян, якiя маюць права на атрыманне льготных крэдытаў, субсiдый i iншых формаў дзяржаўнай падтрымкi для будаўнiцтва (рэканструкцыi) або набыцця жылога памяшкання, адносяцца грамадзяне з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў, якiя стаяць на ўлiку i валодаюць здольнасцю да ажыццяўлення працоўнай дзейнасцi, у якiх сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям'i не перавышае трохразовага сярэднямесячнага сярэднедушавога мiнiмальнага спажывецкага бюджэту сям'i з 4 чалавек, вылiчанага за 12 месяцаў, якiя папярэднiчаюць месяцу падачы дакументаў для ўключэння ў спiсы на атрыманне льготнага крэдыту i (або) падачы дакументаў на атрыманне субсiдыi, i маюць заяўленую маёмасць, агульны кошт якой не перавышае:
для атрымання льготнага крэдыту — двухразовага гранiчнага памеру льготнага крэдыту для гэтай сям'i;
для атрымання субсiдыi — кошту кватэры тыпавых спажывецкiх якасцяў зыходзячы з максiмальнай нормы выдзялення жылой плошчы жылога памяшкання сацыяльнага карыстання для гэтай сям'i.
Пастановай Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны ад 19 кастрычнiка 2009 г. № 124 адпаведны МСБ зацверджаны ў памеры 387 690 рублёў (на перыяд з 2 лiстапада па 31 студзеня 2010 года).
Для аднясення грамадзянiна да катэгорыi малазабяспечаных iм падаюцца звесткi аб сукупным даходзе i маёмасным стане сям'i ў орган, у якiм ён стаiць на ўлiку асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў па адзiнай форме, зацверджанай у вызначаным заканадаўствам парадку. Звесткi аб сукупным даходзе i маёмасным стане грамадзянiна не падлягаюць выдаванню.
Згодна з падпунктам 1.11 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 красавiка 2000 г. № 185 маладыя сем'i маюць права на сумеснае выкарыстанне льготнага крэдыту i аднаразовай бязвыплатнай субсiдыi на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў.
Аднак неабходна мець на ўвазе, што субсiдыя выдаецца ў парадку чарговасцi, устаноўленай зыходзячы з часу прыняцця грамадзян на ўлiк з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў. Грамадзянам, якiя маюць у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi права на пазачарговае атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, субсiдыi выдаюцца ў парадку чарговасцi, устаноўленай для адпаведных катэгорый грамадзян зыходзячы з часу прыняцця iх на ўлiк асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў.
Грамадзянам, якiя маюць права на сумеснае выкарыстанне субсiдыi i льготнага крэдыту, спецыяльны рахунак "Субсiдыя" адкрываецца ў адасобленым падраздзяленнi ААБ "Беларусбанк" па месцы iх крэдытавання.
Грамадзянам, якiя рэалiзуюць права на сумеснае выкарыстанне субсiдыi i льготнага крэдыту на будаўнiцтва (рэканструкцыю) жылога памяшкання, субсiдыя выдаецца ў працэсе будаўнiцтва (рэканструкцыi). Крэдытаванне ажыццяўляецца ў вызначаным парадку, у межах кошту будаўнiцтва часткi, якая засталася, нармаванага памеру льготна крэдытуемай плошчы за вылiкам памеру атрыманай субсiдыi.
Пры звароце грамадзян, якiя атрымалi льготныя банкаўскiя крэдыты, субсiдыя выдаецца ў памеры, налiчаным у вызначаным парадку, у межах часткi, якая засталася, кошту будаўнiцтва нармаванага памеру льготна крэдытуемай плошчы жылога памяшкання.
Грашовыя субсiдыi, якiя выдаюцца грамадзянам, выкарыстоўваюцца ў безнаяўнай форме ў выглядзе плацяжоў, якiя пералiчваюцца забудоўшчыку (падрадчыку) па пiсьмовым даручэннi ўладальнiка субсiдыi адасобленым падраздзяленнем ААБ "Беларусбанк".
Субсiдыя павiнна быць выкарыстана яе ўладальнiкам на працягу тэрмiну будаўнiцтва, абумоўленага ў дагаворы на будаўнiцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў (але якi не перавышае трох гадоў з часу пералiчэння яе на спецыяльны рахунак "Субсiдыя" ў ада- собленым падраздзяленнi ААБ "Беларусбанк") строга па мэтавым прызначэннi.
Падставай для разгляду пытання аб магчымасцi выдачы субсiдыi грамадзянiну з'яўляецца яго заява на iмя старшынi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, кiраўнiка арганiзацыi, у якiх грамадзянiн стаiць на ўлiку асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў. Папярэдне, у адпаведным падраздзяленнi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа (дзе сям'я стаiць на кватэрным улiку) можна ўдакладнiць, цi мае гэта сям'я права на сумеснае выкарыстанне льготнага крэдыту i субсiдыi, i цi падышла яе чарга на атрыманне субсiдыi.
Спрэчкi, якiя ўзнiкаюць пры выдачы субсiдыi, разглядаюцца вышэйшым мясцовым выканаўчым i распарадчым органам або судом у вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку.
Вiктар САВIЦКI.