Мароз i снег плюс моцны вецер
Да пачатку наступнага тыдня на тэрыторыi Беларусi захаваецца даволi халоднае надвор'е, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.
Сёння ўдзень тэмпература паветра 15—21 марозу, толькi ў Брэсцкай i Гродзенскай абласцях крыху цяплей — мiнус 9—14. На паўднёвым захадзе краiны снег i мяцелiца. На дарогах галалёдзiца. У пятнiцу з боку Украiны праз тэрыторыю краiны пачне рухацца атмасферны фронт, таму часам будзе iсцi снег, месцамi мяцелiца. Чакаецца iстотнае ўзмацненне ветру да 15—17 м/с. Тэмпература ўначы 12—19, на паўночным усходзе — да 23 марозу, удзень — мiнус 10—16, а ў асобных раёнах да 18 марозу.
У суботу ўначы амаль паўсюдна, а ўдзень месцамi пройдзе кароткачасовы снег, слабая мяцелiца. Тэмпература ўначы мiнус 12—18, пры праясненнях да 20 марозу, удзень мiнус 10—17 градусаў. У нядзелю па ўсёй тэрыторыi краiны зноў чакаецца невялiкi снег. Тэмпература паветра ўначы 14—20, пры праясненнях да 24 марозу, удзень — 11—18 градусаў нiжэй за нуль. Сiноптыкi адзначаюць, што на гэтым тыднi сярэднясутачная тэмпература ўсталявалася прыкладна на 7—17 градусаў нiжэй за клiматычную норму снежня. Самыя моцныя маразы ў нашай краiне былi зафiксаваныя ўначы на сераду ў Вiцебскай i Магiлёўскай абласцях, дзе было мiнус 26—27 градусаў. Такi моцны i працяглы холад у нашай краiне адзначаецца ў снежнi прыкладна раз у сем—дзесяць гадоў.
Сяргей Куркач.