РОЗГАЛАС
Кiроўца "Мiцубiсi" наехаў на лася, якi нечакана выбег на праезную частку. Пасля гэтага не справiўся з кiраваннем i сутыкнуўся з прыдарожным дрэвам.
Няшчасце адбылося а палове шостай вечара на 132 кiламетры аўтадарогi Гомель — Кобрын — мяжа Расii. Ад атрыманых раненняў 41-гадовы мужчына загiнуў на месцы здарэння.
Надзея ДРЫЛА
Здарэнне
Вайсковец загiнуў на паляваннiКаля 11 гадзiн у паляўнiчых угоддзях дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Цяцерынскае" Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь адбыўся няшчасны выпадак пры паляваннi на пушныя вiды паляўнiчых жывёл.
Як паведамiлi ў Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету, паляванне праводзiлася групай з шасцi чалавек на законных падставах. Ахоўнiк вадаёма ў вёсцы Грыбiна Круглянскага раёна, перададзенага для рыбаводства ПМК-266, няўмысна стрэлiў дробам з адлегласцi тры метры ў вайскоўца в/ч 5523. Ад атрыманага ранення ў грудзi апошнi сканаў на месцы...
Сяргей РАСОЛЬКА.
Ну i ну!
Браканьер спрабаваў збегчы праз акноГiсторыя пачалася дастаткова трывiяльна: уначы работнiкi Лiдскай мiжрайiнспекцыi сумесна з супрацоўнiкамi ДАІ Лiдскага РАУС на аб'язной дарозе каля горада спынiлi для праверкi аўтамабiль "Фальксваген-Транспарцёр" пад кiраваннем iндывiдуальнага прадпрымальнiка. У салоне быў яшчэ пасажыр.
Падчас праверкi была знойдзена разабраная туша дзiка. Дакументы на перавозку прадукцыi палявання прад'яўлены не былi, паляўнiчай зброi ў салоне машыны не было. Затрыманых даставiлi напачатку ў дзяжурную частку Лiдскага РАУС, а затым ў Лiдскую мiжрайiнспекцыю. Падчас складання працэсуальных дакументаў адзiн з затрыманых паспрабаваў збегчы (!?) з будынка мiжрайiнспекцыi... праз акно, аднак быў затрыманы. А дакументы па здарэннi будуць накiраваны ў пракуратуру для разгляду завядзення крымiнальнай справы, паколькi прыродным рэсурсам была нанесена шкода ў буйным памеры.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Мароз i сонца садзейнiчаюць знiжэнню актыўнасцi ўзбуджальнiкаў ВРВI i грыпуПры сонечным i марозным надвор'i актыўнасць вiрусаў, якiя выклiкаюць вострыя рэспiраторныя iнфекцыi i грып, знiжаецца, расказаў выконваючы абавязкi дырэктара Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра эпiдэмiялогii i мiкрабiялогii кандыдат медыцынскiх навук Аляксандр Пяткевiч.
Аднак, як падкрэслiў спецыялiст, адназначна сказаць, што марознае i сонечнае надвор'е, што ўстанавiлася ў Беларусi, будзе садзейнiчаць таму, што захварэўшых на ВРВI i грып будзе значна менш, нельга. I для гэтага ёсць сваё тлумачэнне. Холад прыводзiць да таго, што людзi менш бываюць на свежым паветры i часцей застаюцца ў памяшканнях, дзе вялiкая скучанасць i шмат шанцаў заразiцца. Ды i прастудзiцца зiмой значна прасцей, чым у цёплую пару года. Акрамя таго, у гэты перыяд, як правiла, арганiзм чалавека зведвае недахоп вiтамiнаў, знiжаецца iмунiтэт. Гэтыя i iншыя фактары прыводзяць да таго, што падхапiць прастуду або ВРВI значна прасцей, адзначыў субяседнiк.
Аляксандр Пяткевiч даў некалькi простых i вядомых парад, якiя могуць даць магчымасць засцерагчы сябе ад такой непрыемнасцi, як ВРВI або грып. У прыватнасцi, трэба рэгулярна праветрываць памяшканне, часцей бываць на свежым паветры, умацоўваць iмунiтэт, а таксама прытрымлiвацца здаровага ладу жыцця.
БЕЛТА.
.