АБЗАЦ
Дэпутаты Мiнгарсавета ўчора на 17-й сесii прагаласавалi за забарону продажу прэйскурантнай гарэлкi, пладова-ягаднага вiна, слабаалкагольных напояў i пiва ў аб'ектах гандлю сталiцы пасля 22 гадзiн, перадае БЕЛТА. Такая забарона ўводзiцца з 22.00 да 9.00 i распаўсюджваецца на ўсе аб'екты гандлю, за выключэннем продажу такiх напояў у разлiў у пунктах грамадскага харчавання.
Тэхналогiю выкарыстання ачышчаных ад зерня кукурузных пачаткаў у якасцi палiва асвоiлi тры гаспадаркi Калiнкавiцкага раёна. З адходаў, якiя раней iшлi на арганiчныя ўгнаеннi, цяпер атрымлiваюць цяпло для абагрэву вытворчых i бытавых памяшканняў у СВК "50 гадоў БССР", "Дружба-Аўцюкi" i КСУП "Пруднiкоўскi". У найблiжэйшы час такую тэхналогiю пачнуць выкарыстоўваць яшчэ ў трох гаспадарках раёна. Згодна з папярэднiмi падлiкамi, для працы аднаго катла на працягу ацяпляльнага перыяду патрабуецца каля 8 т пачаткаў. Кожны год у раёне iх накоплiваецца каля 2 тыс. тон.
Першы гэтай зiмой смяротны выпадак, выклiканы пераахалоджваннем арганiзма, зарэгiстраваны ў Мiнску. Учора мужчына без пэўнага месца жыхарства, якога медыкi выявiлi ляжачым на вулiцы ў Мiнску i даставiлi ў бальнiцу, памёр. У прыёмны пакой ён быў дастаўлены ў стане агонii. Былi праведзеныя рэанiмацыйныя мерапрыемствы, але выратаваць яго не ўдалося.
Жыхар Жодзiна загiнуў пад калёсамi пасажырскага цягнiка Мiнск—Вiцебск. Інцыдэнт адбыўся на станцыi Жодзiна 15 снежня. Мужчына кiнуўся пад цягнiк, каб закончыць жыццё самагубствам. На момант гiбелi яму было 44 гады. Падрабязнасцi высвятляюцца.
Гендырэктар Смаргонскага завода аптычнага станкабудавання затрыманы за атрыманне хабару. Ад дырэктара аднаго з камерцыйных прадпрыемстваў ён атрымаў $6 тыс. за спрыяльнае вырашэнне пытання аб знiжэннi кошту выкананых работ па вырабе абсталявання. Пракуратурай Мiнска распачатая крымiнальная справа.
Нецвярозы мiнчанiн з падробленымi дакументамi на кiраванне аўтамабiлем спрабаваў збегчы ад супрацоўнiкаў ДАI на чужым аўтамабiлi. Ён рухаўся на БМВ у раёне стэлы "Мiнск — горад-герой" на перакрыжаваннi праспектаў Пераможцаў i Машэрава. Яго спрабаваў спынiць супрацоўнiк ДАI, аднак мiнчанiн праiгнараваў патрабаваннi iнспектара. Так як мiлiцыянер знаходзiўся ў той момант на пасту без службовай машыны, ён не змог праследаваць зламыснiка i паведамiў пра яго iншым падраздзяленням ДАI. На праспекце Пераможцаў аўтамабiль паспрабавалi спынiць супрацоўнiкi Ленiнскага АДАI Мiнска, аднак вадзiцель зноў не падпарадкаваўся патрабаванням мiлiцыянераў i працягваў рух з хуткасцю 120 км/г. Спынiць яго ўдалося толькi каля мiкрараёна Вяснянка. Як выявiлася, ён выпiў больш як паўбутэлькi гарэлкi, да ўсяго, вадзiцельскае пасведчанне належала яго бацьку, куды затрыманы наклеiў фотаздымак. Па факце праводзiцца праверка.
ПОЎНЫ АБЗАЦУдзельнiкаў традыцыйнага спаборнiцтва па паяданнi пiрагоў у брытанскiм Уiгане пачалi правяраць на прымяненне "допiнгу". Раней удзельнiкам конкурсу было дазволена мачаць пiрагi ў падлiву, што палягчала працэс iх паядання. Аднак сёлета выкарыстоўваць соус забаранiлi. Акрамя таго, да нагляду за спаборнiцтвамi прыцягнулi спецыялiстаў, якiя правяраюць, цi не прымаюць удзельнiкi мiкстуру ад кашлю. Сутнасць у тым, што мiкстура памякчае горла i можа паскорыць паяданне аднаго пiрага на 2 секунды — такiя вынiкi далi тэсты, праведзеныя ў горадзе напярэдаднi спаборнiцтваў. Пiрагi з мясам i бульбай да конкурсу павiнны адпавядаць пэўным стандартам. Iх дыяметр — 12 см, а вышыня — 3,5 см.