Дзень падпiсчыка ў Валожыне

Источник материала:  

У рэспублiканскi Дзень падпiсчыка наша газета, акрамя iншых населеных пунктаў, завiтала i ў Валожын. Каля 600 асобнiкаў "Звязды" выпiсваюць тут па горадзе i раёне. У гэты марозны снежаньскi дзень мы завiталi ў галоўнае паштовае аддзяленне горада, каб сустрэцца са старымi падпiсчыкамi i знайсцi новых. Кожны, хто падпiсаўся ў той дзень на "Звязду", атрымаў ад рэдакцыi прыемны навагоднi сувенiр i каляндар на два гады.

На першы квартал 2010 года аформiла падпiску Яўгенiя Іванаўна Зайкоўская, якая чытае нашу газету ўжо больш за дваццаць гадоў. Як прызналася сама Яўгенiя Iванаўна, у рэкламных акцыях нiколi не ўдзельнiчала, але вельмi хацела б выйграць тэлевiзар. Дарагая Яўгенiя Iванаўна, абавязкова паспрабуйце — хто ведае, можа, у гэтым годзе пашанцуе менавiта вам. Мы з радасцю прыедзем у Валожын яшчэ раз!

Далучылася да нас i Лiдзiя Адамаўна Медзiнская, якая ўпершыню падпiсалася на "Звязду". Маем надзею, што наша сяброўства будзе працягвацца доўга. Дзякуй за веру ў нас!

— Рэспублiканскi Дзень падпiсчыка — заўсёды знакавая для нашага паштовага аддзялення падзея, — распавядае намеснiк начальнiка Валожынскага паштамта Людмiла Шаўрэй. — Вiтаем клiентаў i распавядаем, у якiм плане будзе праходзiць Дзень падпiсчыка. У канцы дня ўсе карткi, па якiх за дзень была аформленая падпiска, прымаюць удзел у розыгрышы прызоў. У "Звязды" заўсёды ёсць свой стабiльны падпiсчык, чытаюць газету рэгулярна.

Наперадзе новыя маршруты-сустрэчы з падпiсчыкамi. Заставайцеся са "Звяздой"!

Iлья Лапато.

Валожын — Мiнск.

←Мимо кассы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика