Беларусь прыступiла да распрацоўкi свайго спадарожнiка сувязi
Пра гэта ўчора паведамiў першы намеснiк старшынi Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Пётар Вiцязь.
— Праграма падпiсана, Мiнсувязi выступае заказчыкам, у выкананнi работ удзельнiчае i Нацыянальная акадэмiя навук", — паведамiў ён. — Цяпер iдзе прапрацоўка праекта, узгадняюцца асаблiвасцi яго выканання, праграмнае забеспячэнне, якое мяркуецца да выкарыстання.
Паводле яго слоў, беларускi спадарожнiк плануецца вырабiць у Расii, але праграмнае забеспячэнне i некаторыя яго складнiкi будуць выключна беларускiмi. "Усё лепшае, што ёсць у беларускiх вучоных, будзе закладзена ў праект".
Наш новы спадарожнiк будзе больш лёгкiм i манеўраным, чым папярэднi. Яго вага складзе 400 кг, распазнаванне — каля 2 метраў. Ён забяспечыць поўнае пакрыццё тэрыторыi Беларусi касмiчнымi здымкамi. Інфармацыю з Беларускага касмiчнага апарата можна выкарыстоўваць для экалагiчнага манiторынгу, кантролю за землекарыстаннем, папярэджвання надзвычайных сiтуацый, абнаўлення тапаграфiчных картаў i iнш. Для забеспячэння палёту спадарожнiка ў Лагойскiм раёне ствараецца камандна-вымяральны пункт. Там будзе працаваць сучасная антэнная сiстэма i праграмна-апаратны комплекс для прыёму iнфармацыi з касмiчнага апарата. Атрыманыя звесткi будуць перадавацца ў Цэнтр кiравання палётамi касмiчнага апарата, якi з'явiцца ў будынку Аб'яднанага iнстытута праблем iнфарматыкi НАН Беларусi.
У Беларусi распачалiся работы па стварэннi ўласнага касмiчнага агенцтва, якое мяркуецца сфармiраваць пры Прэзiдыуме Акадэмii навук. Дакладная назва структуры, прызванай здзяйсняць кiраванне праектамi ў галiне касмiчных даследаванняў i касмiчных тэхналогiй, будзе зацверджана беларускiм Урадам. Стварэнне свайго касмiчнага агенцтва прадугледжана Нацыянальнай праграмай даследавання i выкарыстання касмiчнай прасторы ў мiрных мэтах на 2008—2012 гады.
Iнга МIНДАЛЁВА.