Звяздарыначка

Источник материала:  

Шаноўныя ўдзельнiкi вiктарыны! Паступова заканчваецца наша iнтэлект-рубрыка. Гэтым разам мы падводзiм вынiкi дзявятага тура, пакiдаючы вашы прапанаваныя "дадатковыя" пытаннi да дзясятай "Звяздарыначкi", заданне якой, нагадаем, вы маеце магчымасць знайсцi ў нумары за мiнулы аўторак (8 снежня). Удзельнiчайце i перамагайце — фiнiш ужо блiзка!

Вядучы рубрыкi Мiкола ТАМАШЭВІЧ.

 

АДКАЗЫ НА ДЗЯВЯТЫ ТУР ВIКТАРЫНЫ:

1. Беларусь, Украiна, Польшча, Лiтва, Латвiя, Расiя, Нямеччына, Францыя, Iталiя

2. Мiрскi i Нясвiжскi замкi

3. Вiцебск. 1898 год

4. Iван Мележ ("Людзi на балоце")

5. 2 гербы, 2 сцягi, 1 гiмн

6. Альгерд

7. "Ў"

8. Скрыпкi. Смык i Дудка

9. Да 2001 года

10. Волаты

11. Крыж Ефрасiннi Полацкай (створаны Лазарам Богшам у 1669 годзе)

12. Караiмы

13. Водныя шляхi

P.S. У сувязi са зборным адказам на першае пытанне, кожнаму ўдзельнiку налiчвалася столькi балаў (праўда, у зменшаным памеры), колькi правiльных адказаў ён даў. Што ж датычыцца пытання № 10, дык тут аднолькава прымалiся адказы i "Волаты", i "Асiлкi", хоць, безумоўна, апошнiя — больш падобныя на звычайных моцных людзей. У дадатак, вас, вiдаць, заблытала пытанне пра дзяржаўныя сiмвалы нашай краiны: мелася на ўвазе менавiта сiмвалы Рэспублiкi Беларусь — сучаснай беларускай дзяржавы. З архiтэктурнымi ЮНЕСКА ўскiмi помнiкамi некаторыя таксама далi маху, бо пачалi пералiчваць увогуле ўсё беларускае, што ўваходзiць у гэты спiс... Дзеля захавання iнтрыгi, вынiкi "Звяздарыначкi" вы зможаце пабачыць у якасцi нашага падарунка вам на Новы год:)

 

 

←Ни к селу, ни к городу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика