Халадзiльнiк — па заслугах, тэлевiзары — таксама
(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 15 снежня.)
У другi дзень паездкi наведалi палову Гомельшчыны. Напачатку мы з задавальненнем зазiрнулi ў Рэчыцу, дзе праз начальнiка мясцовага РУПСа Вячаслава Папова перадалi настольны гадзiннiк нашай падпiсчыцы Iрыне Чырковай. Потым быў "марш-кiдок" у Лоеў: там мiкрахвалевую печ ужо зачакалася паштальён Галiна Максiменка. З нагоды цудоўнага прыза яе з задавальненнем павiншавалi калегi.
Наведаўшы Брагiн i Хойнiкi, мы трымалi шлях у актавую залу Калiнкавiцкага райвыканкама. Разам з iдэолагамi каштоўны прыз у выглядзе каляровага тэлевiзара "Вiцязь" там чакала сям'я Пронькiных: унук Iван, яго мама Надзея Уладзiмiраўна, якой на гэты раз i ўсмiхнулася ўдача, i бабуля Валянцiна Паўлаўна.
Самым жа цяжкiм выпрабаваннем аказалася не хваляванне падчас выступлення перад такой прадстаўнiчай аўдыторыяй, а "фотасесiя". Не ўгаварыць было зусiм юнага жыхара Калiнкавiчаў папазiраваць у бейсболцы "Звязды".
Не з першага разу, але "дамовiцца" з Iванам такi ўдалося. Хочацца верыць — на карысць газеце!
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.
Мiнск — Чэрвень — Беразiно — Клiчаў — Кiраўск — Бабруйск — Гомель — Рэчыца — Лоеў — Брагiн — Хойнiкi — Калiнкавiчы — Мiнск.