Казахстан адхрысціўся ад затрыманага ў Бангкоку самалёта
Кіраўнік камітэта грамадзянскай авіяцыі Міністэрства транспарту Казахстана Радыльбек Адзімолда заявіў у панядзелак на брыфінгу ў Астане, што самалёт, затрыманы ў аэрапорце Бангкока са зброяй на борце, належыць адной з грузінскіх авіякампаній.
«Мы па сваёй лініі праверылі: самалёт належыць Грузіі, раней ён знаходзіўся ў рэестры Казахстана, але 7 кастрычніка 2009 г. быў прададзены грузінскай авіякампаніі і выведзены з рэестра Казахстана».
Паводле яго звестак, члены экіпажу затрыманага судна маюць казахстанскае грамадзянства.
«Экіпаж — наш , ‑‑ прызнаў Адзімолда.
Самалёт Іл‑76 (бартавы нумар 4L‑AWA) з амаль 40 тонамі зброі, у тым ліку ручнымі гранатамётам і пераноснымі зенітна‑ракетнымі комплексамі, быў затрыманы 12 снежня пасля дагляду ў аэрапорце Дон Мыанг ў Бангкоку, дзе прызямліўся для дазапраўкі.
Членам экіпажу прад’яўленыя абвінавачванні ў незаконным захоўванні зброі, паведамленні ілжывай інфармацыі аб характары грузу і спробе нелегальна правезці зброю праз тэрыторыю Тайланда.