Нацбанк яшчэ болей абмежаваў валютныя аперацыі

Источник материала:  
11.12.2009 14:37 — Новости Общества

З мэтай «стабілізацыі» беларускага рубля з 11 снежня абмяжоўваецца выкананне займаў і крэдытных дамоваў, дзе з аднаго боку выступае замежная асоба.

Сёння набываюць моц змены ў Закон Рэспублікі Беларусю «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі», распрацаваныя Нацыянальным банкам іРэспублікі Беларусь. Галоўнымі новаўвядзеннямі, унесенымі ў закон, з’яўляюцца змена паняццяў бягучых валютных аперацый і валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу, здзяйсненне якіх ажыццяўляецца з істотнымі абмежаваннямі.

Так, цяпер пад вызначэнне валютных аперацый, звязаных з рухам капітала, падпадаюць аперацыі па прадастаўленні альбо атрыманні займаў (крэдытаў), дзе прысутнічае замежны суб’ект, незалежна ад тэрміна, на які прадастаўляюцца грашовыя сродкі.

Раней гэтыя влютныя аперацыі абвяшчаліся бягучымі і праводзіліся ў свабодным рэжыме. Выключэннем былі займы і крэтыты, па якіх грашовыя сродкі даваліся тэрмінам ад 180 дзён і болей.

Адпаведна з сённяшняга дня беларускія суб’екты гаспадарання пры заключэнні з нерэзыдэнтамі дамоваў займу альбо крэдытных дамоваў незалежна ад сумы, незалежна ад таго, хто з’яўляецца атырмальнікам грошай, незалежна ад тэрміна дзеяння дамоваў, абавязаныя будуць у адпаведнасці з арт.10 Закона атрымліваць у Нацыянальнага банка дазвол на правядзенне пазначанай валютнай аперацыі. Як адзначаюць прадстаўнікі Нацбанку, гэтае пажарстчэнне правядзенне валютных аперацый, звязаных з прадастаўленнем і атрыманнем займаў (крэдытаў), «абгрунтавана неабходнасцю забеспячэння недапушчэння адтоку капіталу у часы крызісных з’яваў у эканоміцы краіны, калі пытанне пра стабільнасць нацыянальнай валютны і па сутнасці эканомікі павінна вырашацца максімальна аператыўна».

У працяг згаданай вышэй «навелы» з пераліку бягучых валютных аперацый выключаныя таксама аперацыі, звязаныя з пераводам і атрыманнем адсоткаў па заёмных і крэдытных дамовах, а таксама адсоткаў і іншых прыбыткаў па банкаўскіх укладах (дэпазітах). Цяпер яны аналагічна будуць лічыцца валютнымі аперацыямі, звязанымі з рухамі капітала, з усімі выцякаючымі наступствамі.

←Чебурашки больше нет. Есть Ушастик ЧБ1Д (Фото)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика