Са святочным настроем

Источник материала:  
Беларускае таварыства “Сябры” з эстонскага горада Нарва адзначыла дзесяцігоддзе
Мерапрыемства, якое праводзілася ў Нарвскім доме культуры “Ругадзіў”, стала для яго ўдзельнікаў, без перабольшвання, сапраўдным святам. Павіншаваць юбіляраў прыбылі прадстаўнікі ўсіх беларускіх суполак Эстоніі: Асацыяцыі беларусаў, культурна-асветніцкага таварыства “Крыніца” (г. Сіламяэ), “Беларуска-эстонскага згуртавання” (уезд Іда-Вірумаа), “Ялінка” (г. Марду), “Лёс” (г. Талін), аб’яднанняў іншых нацыянальных меншасцяў Нарвы, дзеячы культуры.
З прывітальным словам да прысутных звярнуліся прадстаўнікі Міністэрства культуры Эстоніі, віцэ-мэр Нарвы, іншыя госці. Ад імя Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Таліне юбіляраў павіншаваў консул Станіслаў Венцэль, які таксама зачытаў зварот Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі на адрас беларускага таварыства.
Пасля ўрачыстай часткі адбыўся вялікі канцэрт з удзелам народнага ансамбля музыкі і песні “Лошніцкая бліскавіца” з горада Барысава, калектываў мастацкай самадзейнасці беларускіх суполак і іншых этнакультурных грамадскіх арганізацый Эстоніі.


←Комбрига вывели за штат

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика