Сцежкамі памяці
10.12.2009
—
Новости Общества
Мемарыяльны комплекс “Хатынь” цяпер зручна наведваць і людзям з абмежаванымі магчымасцямі
У “Хатыні” рэалізаваны праект па стварэнні безбар’ернага асяроддзя. Тут з’явілася дзесяць пандусаў для перамяшчэння інвалідаў-калясачнікаў. “Сорак гадоў таму, калі ствараўся комплекс, пра безбар’ернае асяроддзе ніхто не задумваўся. Але час дыктуе новыя правілы, і да 65-годдзя Перамогі было вырашана абсталяваць мемарыял пандусамі і поручнямі. Мы зрабілі вялікую справу!” — сказаў адзін са стваральнікаў мемарыяла Леанід Левін. На яго думку, гэта будзе зручна не толькі інвалідам, але і іншым наведвальнікам комплексу — ветэранам вайны, якім цяжка перамяшчацца, а таксама маці з дзіцячымі каляскамі.
Хатынь — сімвал трагедыі народа і сумная старонка гісторыі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Як вядома, фашысцкія карнікі 22 сакавіка 1943 года спалілі вёску і яе жыхароў. У агні згарэлі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. З дарослых жыхароў вёскі выжыў толькі 56-гадовы каваль Іосіф Камінскі.
Мемарыяльны комплекс у памяць пра загінулых адкрыўся 5 ліпеня 1969 года, у 25-ю гадавіну вызвалення Беларусі.
Надзея Радзівон