Таццяна Шапуцька паставіла рэктару БДУ ультыматум
10.12.2009 15:14
—
Новости Общества
Прэс-сакратарку «Маладога фронту» Таццяну Шапуцька 3 снежня адлічылі з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. Яна навучалася на 2-м курсе юрыдычнага факультэту па спецыяльнасці «юрыст палітолаг». Прычынай адлічэння сталі пропускі заняткаў (Таццяна брала ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасці ў Бруселі).
7 снежня актывісты моладзевых дэмакратычных арганізацый распачалі збор подпісаў у абарону Таццяны Шапуцькі. За два дні падпісаліся больш за 300 студэнтаў. Калі рэктар БДУ не адклікае свой загад пра адлічэнне Таццяна будзе спрабаваць аднавіцца праз суд.