Жыхар Віцебска хоча адмовіцца ад беларускага грамадзянства

Источник материала:  
10.12.2009 15:38 — Новости Общества

Сяргей Белязека, беспрацоўны апазіцыйны актывіст, звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі па дазвол быць высланым за межы Беларусі на ўзор дысідэнтаў савецкага часу.

У пісьмовым звароце спадар Белязека абгрунтаваў сваё рашэнне тым, што ў Беларусі парушаюцца яго грамадзянскія правы. У прыватнасці, ён згадаў тое, што яго некалькі разоў затрымлівалі за ўдзел у апазіцыйных акцыях, а таксама праблемы з працаўладкаваннем. Юрыст паводле адукацыі, ён не можа ўладкавацца па спецыяльнасьці і мусіць перабівацца выпадковымі заробкамі.

З адміністрацыі прэзідэнта ліст Сяргея Белязекі скіравалі ў Міністэрства ўнутраных спраў. Начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі Аляксей Бягун адказаў заяўніку, што ў заканадаўстве Беларусі не прадугледжана адмова ад беларускага грамадзянства. З яго можна толькі выйсці, атрымаўшы грамадзянства іншай краіны, або страціць — калі чалавек паступае на вайсковую службу ў замежжы або працуе ў органах бяспекі ці юстыцыі іншай краіны.

Такіх перспектываў Сяргей Белязека не мае, а знайсці нармальную працу ў Беларусі лічыць бесперспектыўным.

←Конкурс красоты и грации «Хрустальная нимфа» пройдет в Гомельской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика