Сёння — Дзень правоў чалавека

Источник материала:  
10.12.2009 11:25 — Новости Общества

10 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень правоў чалавека. Менавіта ў гэты дзень ў 1948 годзе была прынята Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.

Гэты дакумент 10 снежня 1948 года ў парыжскім палацы Шаё зацвердзілі дэлегаты трэцяй сэсіі Генеральнай асамблеі ААН. І з 1950 года 10 снежня ва ўсім свеце адзначаецца як Дзень правоў чалавека.

Прыняцьце Усеагульнай дэкларацыі — першы досвед калектыўнай распрацоўкі ўніверсальнага дакумента па правах чалавека. Наколькі сур’ёзна паставіліся дэлегаты сэсіі Генеральнай асамблеі ААН да тэкста Дэкларацыі, сведчыць такі факт: 58 краінаў‑сяброў арганізацыі галасавалі 1400 разоў літаральна па кожным слове дакумента. Але Дэкларацыю ўрэшце прынялі (8 краінаў — сяброў ААН устрымаліся).

У СССР тэкст Дэкларацыі па правах чалавека немагчыма было знайсьці ў ніводнай бібліятэцы. Толькі на пачатку 1980‑х гадоў тэкст быў надрукаваны ў «Литературной газете». Гэта было сапраўдным прарывам — савецкія людзі даведаліся, да прыкладу, што яны маюць права абіраць краіну пражывання, свабодна перамяшчацца па свеце…

Беларускі праваабарончы рух фармальна пачаўся пры канцы 1980‑х, калі быў створаны «Мартыралог Беларусі». Але значная частка грамадзкіх праваабарончых арганізацыяў зьявілася ў сярэдзіне 1990‑х: Беларускі Хельсінскі камітэт, «Вясна», «Праваабарончы альянс», «Над бар’ерам». Цяпер бальшыню з іх Міністэрства юстыцыі пазбавіла рэгістрацыі.

10 снежня беларускія праваабаронцы панясуць петыцыю аб адмене смяротнага пакарання ў Адміністрацыю прэзідэнта.

←Правозащитники критически анализируют ситуацию с соблюдением прав человека в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика