Незаконна ссечаная ў Беларусi елка будзе каштаваць браканьерам Br353 тысяч

Источник материала:  
10.12.2009 11:09 — Новости Общества
Паведамiў карэспандэнту БЕЛТА галоўны спецыялiст аддзела па ахове, абароне лесу, навуцы i надзвычайных сiтуацыях упраўлення Мiнлясгаса Павел Дземянцей.

Незаконнае знiшчэнне, у тым лiку высечка або пашкоджанне драўнiнна-хмызняковай раслiннасцi ў лясах першай групы дзяржаўнага ляснога фонду, а таксама раслiннасцi, якая не ўваходзiць у яго, уключаючы саджанцы, прывядуць да накладання штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велiчыняў (цяпер 1 базавая велiчыня складае Br35 тыс.). Iндывiдуальны прадпрымальнiк заплацiць у такiм выпадку ад 20 да 200 базавых велiчыняў. Тыя ж дзеяннi, учыненыя ў астатнiх лясах дзяржаўнага ляснога фонду, прывядуць да накладання штрафу ў памеры ад 10 да 30 БВ, iндывiдуальным прадпрымальнiкам — ад 10 да 150 БВ.

Штраф у памеры адной базавай велiчынi ёлачнаму браканьеру дададуць, калi елку нельга канфiскаваць для далейшай законнай рэалiзацыi (яна будзе паламаная або ўжо асыпалася). За адно дрэва дыяметрам пня да 12 см, згодна з таксамi для вызначэння памеру кампенсацыi шкоды, нанесенай лясам, бярэцца 0,1 базавай велiчынi за адно дрэва. Такiм чынам, за незаконна ссечаную елку давядзецца заплацiць як мiнiмум Br353 тыс.: штраф складзе Br350 тыс., шкода — Br3,5 тыс.

Спецыялiст Мiнлясгаса адзначыў, што супрацоўнiкi Дзяржаўнай лясной аховы з 12 снежня пачынаюць патруляванне лясных масiваў.


←Макей запретил чиновникам преподавать «в рабочее время»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика