Харкавец: Мэтазгоднасць новай праграмы МВФ для Беларусі будзе залежаць ад стану замежных рынкаў

Источник материала:  
10.12.2009 10:38 — Новости Общества

Мэтазгоднасць новай праграмы МВФ для Беларусі будзе залежаць ад стану замежных рынкаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.

Андрэй Харкавец нагадаў, што неабходнасць рэалізацыі дзеючай праграмы з МВФ была выклікана патрэбамі ў дадатковым фінансаванні для нашай краіны праз змяненне кан’юнктуры на замежных рынках. «Калі ў далейшым знешнія рынкі будуць больш камфортныя, будзе больш станоўчых тэндэнцый на іх, то знізіцца патрэбнасць у дадатковым замежным фінансаванні», — сказаў ён.

Міністр фінансаў таксама адзначыў, што неабходнасці ў новай праграме з МВФ не будзе, калі Беларусь зможа забяспечыць прыток прамых замежных інвестыцый, першапачаткова падрыхтаваўшы праекты для іх. Паводле яго слоў, замежныя банкі выказваюць актыўную зацікаўленасць у крэдытаванні нашай эканомікі. Такім чынам, рашэнне аб прадаўжэнні праграмы з МВФ будзе абумоўлена сукупнасцю гэтых фактараў.

Гаворачы аб цяперашняй праграме з фондам, Андрэй Харкавец адзначыў: «Мы разлічваем, што праграма з МВФ будзе выканана ў поўным аб’ёме. Мы робім усё для таго, каб гэта было менавіта так, і разлічваем, што ўсе траншы будуць атрыманы ў вызначаныя тэрміны».

←Беларусь намерена активнее использовать свой транзитный потенциал по поставкам энергоресурсов - Воронецкий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика