Вагон угнаенняў за падпіску на газету
10.12.2009 10:14
—
Новости Общества
Афіцыйная газета ўрада Беларусі «Беларуская ніва» абвясціла пра правядзенне конкурсу для падпісчыкаў, пераможца якога атрымае вагон калійных угнаенняў. Пра гэта паведамляецца на сайце выдання.
Паводле ўмоваў конкурсу прадпрыемствы і арганізацыі, што аформілі да 15 снежня падпіску на першае паўгоддзе 2010 года, прымуць удзел у розыгрышы вагона (шасцідзесяці тон) калійных угнаенняў.
Яго рэдакцыі прадаставіла прадпрыемства «Беларуськалій». Пры гэтым кожная арганізацыя можа падаць для удзелу ў конкурсе любую колькасць падпісных абанементаў.
Акцыя праводзіцца толькі на тэрыторыі Беларусі, розыгрыш прыза запланаваны на 5 лютага 2010 года.
Спяшайцеся, у вас засталося пяць дзён :)