Груздзіловіч, Кісляк і Сапелка — лаўрэаты конкурсу «Праваабарончага альянсу»
9 снежня, у мінскім гатэлі «Crowne Plaza» напярэдадні Сусветнага дня правоў чалавека, адбылося ганараванне лаўрэатаў конкурсу, заснаванага грамадскай арганізацыяй «Праваабарончы альянс».
Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: журналіст года, праваабаронца і адвакат года.
Найлепшым журналісцкім унёскам у справе абароны правоў чалавека названа праца Алега Груздзіловіча (Радыё Свабода),
праваабаронцам году стаў берасцеец Раман Кісляк, адвакатам года — Павел Сапелка.
***
«Праваабарончы альянс», які ўзначальвае Людміла Гразнова, адзначае за паспяховую працу ў галіне абароны правоў чалавека. Арганізацыю заснавалі ў 2005 годзе.
У 2008 г. прайшоў першы конкурс, тады лепшай працай у галіне абароны правоў чалавека была прызнана праца журналіста «НН» Сямёна Печанка, адвакаткі Тамары Сідарэнкі і праваабаронцы Барыса Звозкага.