Даляр – 2 859 рублёў на чацвер
09.12.2009 12:45
—
Новости Общества
На 10 снежня Нацыянальны банк устанавіў курс амерыканскага даляра на ўзроўні 2 859 рублёў,
за дзень амерыканская валюта падаражэла на 24 рублі (на сёння курс – 2 835), а з панядзелка – на 72 рублі (2 787 рублі).
Гэта азначае, што заўтра ў шэрагу абменнікаў даляр будуць прадаваць насельніцтву па 2 900 рублёў.
З моманту дэвальвацыі курс амерыканскага даляра вырас на 7,89%, а з 1 студзеня - на 29,95%.
Курс еўра на заўтра ўстаноўлены на ўзроўні 4 211,02 рубля (на сёння – 4 201,75), расійскага рубля – 92,96 (93,92).