Рэч простая і чароўная

Источник материала:  
09.12.2009

Венік (дзяркач, драпач, камель, карачун) хоць і звыклая рэч хатняй гаспадаркі, але разам з тым ён здавён лічыўся носьбітам чароўнай сілы.

З аднаго боку, венік выступаў абярэгам ад нячыстай сілы, а з другога — быў сродкам навядзення сурокаў і вядзьмарства (чараўніцтва).

Забаранялася біць венікам чалавека або жывёлу: той, каго паб’юць, будзе сухім і худым, як венік. Ні ў якім разе нельга падымаць венік на дарозе — гэта магло прынесці ў хату беды, няшчасце і хваробы. Ведалі, каб у хаце быў лад і дабрабыт, новай мятлой трэба крыху памесці ў хату, перш чым пачнеш месці з хаты. У той жа час венік быў абярэгам ад нячыстай сілы, калі яго паставіць каля дзвярэй хаты ці хлява, павярнуўшы пруткамі ўверх. Славяне лічылі, што венік — прытулак дамавіка. Венік шырока выкарыстоўвалі ў якасці абярэга для парадзіхі і нованароджанага (яго маглі пакласці пад падушку ці калыску, пры галаве; часам два венікі ставілі крыж-накрыж). Для аховы ад злых духаў венік маглі пакласці пад падушку маладым. Ратуючы свой ураджай ад птушак, грызуноў і іншых шкоднікаў, “калядны” венік клалі ў снапы. Па народных павер’ях, кругавыя абыходы з венікам у руках абараняюць жытло ці цэлы населены пункт ад рознага зла. Каб добра пёкся хлеб, на прыпечку спальвалі некалькі пруткоў са старога веніка. Цэлы шэраг магічных дзеянняў з венікам ці яго пруткамі існаваў у народнай медыцыне. Напрыклад, дзевяць пруткоў са старога веніка падвешвалі ў галаве дзіцячай калыскі (ці зашывалі ў адзенне дзіцяці) ад сурокаў ці начных крыксаў; калі дзіця доўга не хадзіла, яго ставілі на венік, затым венік ссякалі, а пруткі раскідвалі; для лячэння радыкуліту секлі бярозавы венік на парозе ці на паясніцы хворага. Венік, якім парылі нявесту, развязвалі і яго пруткамі высцілалі шлях ад лазні да хаты. Калі нявесту прывозілі ў хату жаніха, свякроўка клала каля парога венік і назірала: падыме — добры знак, добрая гаспадыня прыехала; пераступіць і пойдзе далей — дрэнна. Венік выкарыстоўвалі і ў пахавальным абрадзе. Каб аблегчыць скон паміраючаму чалавеку, венік закідвалі на дах. У хаце ніколі не мялі адразу некалькімі венікамі — дабрабыт і багацце дома “размяцеш” па розных кутках.
←За вредный сброс – особый спрос. Корреспонденты «НГ» и специалисты Минприроды провели совместный природоохранный рейд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика