Вiртуальны памагаты для бабулi

Источник материала:  

Урэшты, чаму толькi для бабулi? Дзядулям, татам, мамам, старэйшым братам i сёстрам, а таксама нянькам i выхавальнiцам — усiм, хто здольны расказваць або чытаць малым казкi — таксама будзе карысны праект Дзiцячага фонду ААН (ЮНIСЕФ) "Беларускiя народныя казкi для дзетак".

Вiртуальны памагаты для бабулi19 аўтэнтычных беларускiх казак (на выбар: страшныя цi нястрашныя, доўгiя цi кароткiя, чароўныя, пра звяроў цi пра людзей), сабраных i запiсаных Алегам Хаменкам, цяпер змешчаныя ў свабодным доступе на сайце www.unicef.by. Дарэчы, ёсць там i 20-я казка — аўтарская "Лера ды Капуста", напiсаная колiшнiм прадстаўнiком ЮНIСЕФ Бранiславам Екiчам для сваёй дачкi Валерыi. Але яна даступная толькi ў тэкставым варыянце, у той час як астатнiя дзевятнаццаць запiсаныя з голасам ды музыкай.

Уласна, дзеля гэтага праект зроблены так, каб нават мiнiмальна знаёмы з iнтэрнэтам чалавек — тая ж бабуля — зразумеў, як iм карыстацца. Акрамя ўласна казак, на старонцы можна знайсцi каментары прафесiйнага псiхолага — чаму i як казкi вучаць дзяцей, як правiльна чытаць казкi разам з малымi i чаму дзецям неабходна атаясамлiваць сябе не толькi са станоўчымi, але i з адмоўнымi героямi. Дадаткова на сайце змешчаны iлюстрацыi да казак, якiя можна збiраць у выглядзе пазлаў, а таксама Канвенцыя аб правах дзiцяцi — дзеля таго, каб дарослыя не забывалiся, што ў маленькага чалавечка таксама ёсць мноства правоў.

Вiкторыя ЗАХАРАВА.

←На белым цеплаходзе да сабора-велiкана

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика