Замежнiк пераблытаў зуброў з ...дзiкамi

Источник материала:  

Галоўны ляснiчы дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Нацыянальны парк "Прыпяцкi" паведамiў работнiкам Тураўскай мiжрайiнспекцыi, што падчас загоннага палявання грамадзянiн Францыi незаконна здабыў дзве асобiны зубра.

Паводле слоў начальнiка Тураўскай мiжрайiнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету Анатоля Маркевiча, здарэнне адбылося 4 снежня. Ужо недзе ў 15.45 паляўнiчы пiсаў тлумачэннi. Дзяржiнспектары сумесна з супрацоўнiкамi следча-аператыўнай групы Жыткавiцкага РАУС i прадстаўнiкамi Нацыянальнага парка на месцы вызначылi, што замежнiк здабыў самку зубра ва ўзросце 5 гадоў i вагой 510 кiлаграмаў i цяля вагой 165 кiлаграмаў. У сваiм тлумачэннi грамадзянiн Францыi сказаў, што быў папярэджаны пра тое, што зубр з'яўляецца ахоўным вiдам i забаронены да адстрэлу. Чаму ж тады страляў з карабiна? Паводле наступных слоў замежнiка, мясцовасць была з дрэннай бачнасцю i ён пераблытаў зуброў з дзiкамi. У вынiку незаконнай здабычы дзвюх асобiнаў зубра прыродным рэсурсам нанесена шкода ў памеры амаль 20 мiльёнаў рублёў. Вядзецца разбор.

Сяргей РАСОЛЬКА.  

Замежнiк пераблытаў зуброў з ...дзiкамi

 
Замест дзiка — зноў зубр...

7 снежня на тэрыторыi Свiслацкага ляснiцтва, што ўваходзiць у склад Нацыянальнага парку "Белавежская пушча", адбылося здарэнне, аналагiчнае таму, што некалькiмi днямi раней было зафiксавана на тэрыторыi Нацыянальнага парку "Прыпяцкi" — незаконная здабыча зубра.

Як патлумачыў у тэлефоннай гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" старшы дзяржiнспектар Гродзенскай абласной iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету (тэрыторыя ляснiцтва, дзе адбылося здарэнне, уваходзiць у зону яе адказнасцi) Аляксандр ЗІНЧАНКА, каля 9 гадзiн ранiцы грамадзянiн Германii здабыў самку зубра ва ўзросце 2—2,5 года вагой каля 200 кiлаграмаў. Паводле слоў паляўнiчага, ён пераблытаў яе з буйным дзiком. Менавiта на апошнiх тут было арганiзавана камерцыйнае паляванне для замежнiкаў. Як распавёў далей Аляксандр Мiкалаевiч, прыродным рэсурсам нанесена шкода ў памеры 285 базавых велiчыняў, або амаль 10 мiльёнаў рублёў. Дарэчы, кошт разавай паляўнiчай пуцёўкi для замежных паляўнiчых складае 30 тысяч еўра. Аднак калi пры гэтым парушаюцца вызначаныя правiлы (здабываецца жывёла iншага вiду, як у гэтым выпадку), вышэйназваная сума можа iстотна павялiчыцца. Згодна з папярэдняй iнфармацыяй, грамадзянiн Германii можа заплацiць Нацыянальнаму парку ў якасцi кампенсацыi за незаконную здабычу зубра ў суме каля 70 тысяч еўра. Сяргей РАСОЛЬКА.

←Телефонное право

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика