РОЗГАЛАС
Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" старшы памочнiк пракурора Мiнска Сяргей Балашаў, гендырэктар абвiнавачваецца ў атрыманнi хабару.
Ігар ГРЫШЫН.
Расiянiн з "дурманам" "прапiсаўся" ў вёсцыСталiчныя праваахоўнiкi затрымалi 57-гадовага непрацуючага расiянiна, якi арганiзаваў з Санкт-Пецярбурга пастаўку наркотыкаў у нашу краiну.
Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, на наркадзялка аператыўнiкi выйшлi пасля таго, як у iх поле зроку трапiлi некалькi спажыўцоў псiхатропных рэчываў. Падчас затрымання ў расiянiна было знойдзена больш як 19 грамаў метадону, аднак асноўны запас "дурману", як высветлiлася, ён трымаў у прыватным доме адной з вёсак Мiнскага раёна: у агульнай складанасцi тут канфiскавана больш як 30 грамаў метадону, больш як 47 грамаў гераiну i каля тысячы таблетак МДМА. Акрамя таго, тут жа быў знойдзены i пiсталет ТТ 1945 года выпуску з двума магазiнамi i 17 патронамi.
Iгар ГРЫШЫН.
Вiцебскi заапарк пераязджаеВiцебскi заапарк з цэнтра горада пераедзе на ўскраiну, але жывёлы i наведвальнiкi ў вынiку будуць задаволеныя. Новую прапiску заапарк атрымае ўжо ў наступным годзе.
Паводле слоў старшынi Вiцебскага аблвыканкама Аляксандра Косiнца, на ўскраiне старажытнага горада недалёка ад новага мiкрараёна Бiлева пад заапарк выдзяляецца 80 гектараў. Цяпер тут лясны масiў. Побач з заапаркам адчыняць i кавярнi. Улiчваючы, што новае месцазнаходжанне заапарка ля трасы, у гэтым месцы будзе развiвацца прыдарожны сэрвiс. Пакуль што заапарк месцiцца на Успенскай гары. Плошча вельмi малая. Звярам цесна. Каб больш "жыльцоў" стала ў заапарку, купяць новых жывёл. Iльва, тыгра i iншых. У перспектыве тут плануюць адкрыць i аквапарк. Для зручнасцi гараджан i гасцей горада, якiя захочуць прыехаць у заапарк, спецыяльна распрацуюць зручную "сетку" працы грамадскага транспарту. Можна будзе ўзяць на пракат квадрацыклы, каб праехацца па заапарку.
Аляксандр ПУКШАНСКI.
"Навука" не пайшла на карысць...Ноччу на вулiцы Ландэра ў сталiцы ўвагу праваахоўнiкаў прыцягнулi двое мужчын, якiя "цёрлiся" каля прыпаркаваных машын: калi апошнiя заўважылi, што iмi цiкавяцца, яны селi ў машыну i паспрабавалi з'ехаць.
Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-афiцэр Кастрычнiцкага РУУС Сяргей Чабатароў, за рулём аўто знаходзiўся кiроўца без вадзiцельскага пасведчання. Мiж iншым ён ужо... 18 разоў прыцягваўся да адмiнiстрацыйнай адказнасцi за парушэнне правiлаў дарожнага руху. Да таго ж у багажнiку машыны былi знойдзеныя пяць акумулятараў, паходжанне якiх прадстаўнiкi цыганскай дыяспары (25 i 26 гадоў) са Слуцка дакладна не змаглi патлумачыць.
Iгар ГРЫШЫН.
Пашкадаваў жонку...У Баранавiчах адна жанчына, якая ўжо была асуджана за хулiганства, падчас скандалу ўдарыла мужа нажом у жывот.
Мужчына да дактароў не пайшоў i ў мiлiцыю не заявiў — пашкадаваў жонку. Ён цярпеў дзень, другi..., а затым давялося выклiкаць хуткую дапамогу, а за ёю прыехала i мiлiцыя. Жонку не арыштавалi, бо ў сям'i двое няпоўнагадовых дзяцей, а крымiнальную справу завялi.
Сымон Свiстуновiч.