Актывіста БХД з Наваградка вінавацяць у пашкоджанні помніка Леніну

Источник материала:  
08.12.2009 15:20 — Новости Общества

Актывісту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Юрыю Казаку прад’яўлена абвінавачанне ў хуліганстве. Пра гэта паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

Паводле яго слоў, 7 снежня Казак быў выкліканы ў РАУС Наваградка (Гродзенская вобласць), дзе яму паведамілі, што ён з’яўляецца вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі (хуліганства). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або арышту на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Абвінавачанне Казаку было прад’яўлена ў прысутнасці яго адваката Паўла Сапелкі.

Як паведамлялася раней, у Наваградку ў ноч на 7 лістапада быў абліты зялёнай фарбай помнік Леніну.

Па падазрэнні ва ўчыненні гэтай акцыі былі затрыманы члены БХД Дар’я Бахур і Юрый Казак. Падставай для затрымання стала тое, што ў іх была знойдзена зялёная фарба і пальчаткі.

←Беларусь закупит миллион доз вакцины против свиного гриппа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика