Міс Даніі — грамадзянка Беларусі
Бацька Лізы звярнуўся да дацкіх уладаў з просьбай прадаставіць сям’і статус бежанцаў у сувязі з палітычным пераследам на радзіме. Аднак дацкія ўлады пастанавілі, што сям’я Ленцаў абсалютна не мае дачынення да палітыкі і ў 2003 г. выслалі іх з краіны. Ленцы адмовіліся вяртацца ў Беларусь, і пасля кароткачасовага знаходжання ў Латвіі і Літве вярнуліся ў Данію.
Ліза Ленц толькі ў 2007 г. атрымала пастаянны від на жыхарства ў Даніі,
і ў адпаведнасці з дацкім заканадаўствам пакуль не мае права на дацкае грамадзянства.
Расповяды Лізы аб цяжкім дзяцінстве ў Беларусі, уцёках ад «апошняга дыктатара Еўропы» і аб часе, праведзеным у Сандхольмскім лагеры для ўцекачоў толькі выклікаюць да яе сімпатыю датчанаў. Аднак тое, што Ліза ў інтарэсах кар’еры пайшла на свядомы падман, наўрад ці дадасць беларусцы папулярнасці.