У Год ТЫГРА на першы план выйдзе КАХАННЕ
2010 год па Кiтайскiм гараскопе будзе Годам Тыгра. Паводле прагнозаў расiйскага астролага Васiлiсы Дзiбровай, у год Тыгра не прыгажосць выратуе Сусвет, а КАХАННЕ i iмкненне да справядлiвасцi. Новы год па ўсходнiм календары распачнецца менавiта ў Дзень усiх закаханых — 14 лютага, сцвярджае астролаг, i таму ўвесь год увогуле пройдзе пад сцягам гэтага трапяткога пачуцця, якое "захлiсне планету з нябачнай раней сiлай".
Увогуле, па ўяўленнi кiтайцаў, тыгры былi абарончымi сiмваламi чатырох бакоў свету i цэнтра. У старажытным Кiтаi Тыгр быў сiмвалiчным зверам трэцяга знака задыяка (як у еўрапейцаў Блiзняты). Тыграў паважалi, баялiся, прыносiлi iм ахвяры. Верылi, што тыгр, калi захоча, можа абярнуцца ў чалавека.
2010-ы абяцае стаць пераломным ва ўсiх адносiнах. На першы план выйдуць новыя людзi з новай, дзiўнай харызмай i вялiкай сiлай пераканання. Паступова знiкнуць у нябыт стэрэатыпы i лад жыцця мiнулых гадоў.
Сусветны фiнансавы крызiс, як сцвярджае астролаг, нiкуды не знiкне, наадварот, паглыбiцца, пройдзе сваю крытычную кропку, пасля чаго пачнецца паступовае аднаўленне эканомiкi. Аднак недахоп фiнансавых сродкаў будзе з лiшкам кампенсавацца бадзёрасцю, аптымiзмам у барацьбе за справядлiвасць. Рэвалюцыйны настрой года адаб'ецца i на навуцы, i на медыцыне, i на мастацтве, i нават на клiмаце, абяцае астролаг. Прычым перамены будуць крутымi i вiдавочна пазiтыўнымi. Увогуле, год выдатна падыходзiць для маштабных, сацыяльна значных спраў. Не варта разменьвацца на дробязi.
Калi ў палiтычным i фiнансава-эканамiчным плане новы год Тыгра будзе пераломным, то ў плане сям'i i дома ён абяцае быць вельмi ўдалым, шчаслiвым, спакойным. Нездарма лiчыцца, што Тыгр здольны ўсё жыццё захоўваць вернасць аднаму партнёру. Акрамя таго, Тыгр-самец дапамагае Тыгрыцы выхоўваць дзяцей, здабываць ежу.
З улiкам таго, што 2010-ы — год Металiчнага Тыгра, талiсманам, якi прынясе поспех i удачу на наступныя 12 месяцаў, стане серабро i серабрысты колер увогуле.
Мяркуецца, што надыходны год павiнен стаць асаблiва ўдалым для Каня, Сабакi, Дракона, Быка i Казы па ўсходнiм гараскопе.
Дастаткова складаным Год Металiчнага Тыгра можа быць для Ката (Труса), Малпы, Пеўня. Для астатняга пантэона жывёл кiтайскага гараскопа ён будзе нейтральным.
Падрыхтавала Іна АРЭХАВА.