Паўсюдна мокры снег i дождж

Источник материала:  

На працягу першай паловы тыдня на тэрыторыi Беларусi захаваецца "няўтульнае" надвор'е, калi паўсюдна па краiне будуць iсцi ападкi ў выглядзе мокрага снегу i дажджу, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ў межах ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — ад 2 марозу да 4 цяпла, у Брэсцкай вобласцi да плюс 6 градусаў. На асобных участках дарог моцная галалёдзiца. Пачынаючы з чацвярга, на тэрыторыю нашай краiны завiтае больш халоднае паветра з боку Скандынавii. Уначы стане падмарожваць да мiнус 3—8 градусаў, а пры праясненнях ажно да 10 марозу, удзень — мiнус 1—7 градусаў. У выхадныя месцамi чакаецца невялiкi снег.

Сяргей КУРКАЧ.

←Дом или призрак?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика