Клопат аб умовах жыцця ветэранаў i захаванне памяцi пра вайну

Источник материала:  

Магiлёўскi абласны Савет ветэранаў вырашыў аказаць дзяржаўную падтрымку грамадскаму аб'яднаню ветэранаў.

Такая дапамога асаблiва надзённая напярэдаднi святкавання 65-годдзя Перамогi. На ўмацаванне ветэранскага руху будзе выдаткавана як мiнiмум 600 мiльёнаў рублёў.

Цяпер у Магiлёўскай вобласцi жыве каля 4600 ветэранаў вайны. Летась пайшло з жыцця 996 ветэранаў, сёлета за 9 месяцаў — 748.

— Мы страчваем сведак Вялiкай Айчыннай вайны ў геаметрычнай прагрэсii, — расказаў старшыня Савета абласной арганiзацыi ветэранаў Анатоль Любчанка. — Таму наш першы клопат — пра ўмовы жыцця ветэранаў вайны i працы: iх быт, здароўе i вольны час. Тым, хто асаблiва мае патрэбу, матэрыяльна дапамагаем, наведваем у бальнiцах, забяспечваем харчовымi пакетамi, вiншуем са святамi. Таксама грошы вельмi патрэбныя на захаванне памяцi аб вайне i ахвярах фашызму, утрыманне магiл i помнiкаў, працу з моладдзю.

Ілона Iванова.

←Дом или призрак?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика