АБЗАЦ
Беларуская чыгунка з 24 снежня пусцiць новы пасажырскi цягнiк, якi злучыць два абласныя цэнтры — Магiлёў i Брэст. Цягнiк № 609/610 зносiнамi Магiлёў — Брэст — Магiлёў будзе iсцi праз Быхаў, Рагачоў, Жлобiн, Бабруйск, Асiповiчы, Слуцк i Баранавiчы. Ён будзе адпраўляцца з Магiлёва 24, 26, 30 снежня i 2, 6, 9 студзеня ў 17.10, а з Брэста — 25, 27, 31 снежня i 3, 7, 10 студзеня ў 23.05. Кошт праезду па ўсiм маршруце складзе ад Br16,5 тыс.
Работнiк станцыi тэхагляду ў Лагойску выдаваў iлжывыя сертыфiкаты аб спраўным стане аўтамабiляў, Ён уносiў заведама лжывыя звесткi ў сертыфiкаты аб праходжаннi дзяржаўнага тэхнiчнага агляду транспартных сродкаў, якiя належалi яго знаёмым i iншым грамадзянам. Ва ўсiх дакументах ён пазначаў, што аўтамабiлi знаходзяцца ў спраўным стане i дапускаюцца да ўдзелу ў дарожным руху. Колькi такiх iлжывых сертыфiкатаў паспеў выдаць жыхар Лагойска, трэба вызначыць следству.
У непрацуючага жыхара адной з вёсак Салiгорскага раёна быў канфiскаваны самаробны пiсталет i 7 патронаў калiбру 5,6 мм, пад стральбу якiмi i быў прыстасаваны рэвальвер кустарнай вытворчасцi. Пакуль невядома, цi была агнястрэльная зброя выраблена самiм вясковым жыхаром, цi была набытая. Таксама следству трэба будзе высветлiць, навошта мужчыну спатрэбiўся пiсталет.
У ЗША 99-гадовая лётчыца з Эльдарада-Хiлс (штат Калiфорнiя) ажыццявiла гадзiнны палёт на верталёце. Дорыс Локнес, якой у лютым 2010 года споўнiцца 100 гадоў, пачала лятаць у 1939 годзе. Яна атрымала лётныя правы на кiраванне верталётамi, планёрамi, аўтажырамi i гiдрасамалётамi. Палёт над Калiфорнiяй на вышынi каля 1200 м працягваўся каля гадзiны. Нягледзячы на тое, што Дорыс не кiравала паветранымi транспартнымi сродкамi ўжо 15 гадоў, яна справiлася з заданнем i нават уразiла калег сваiмi навыкамi.
ПОЎНЫ АБЗАЦБрытанскi зняволены на працягу пяцi месцаў вырошчваў у камеры марыхуану. Злачынцу ўдалося пераканаць ахову, што раслiны — расада таматаў. 28-гадовы Махамед Джала нават атрымаў ад турэмшчыкаў дазвол упрыгожыць адну з раслiн на Каляды: вышыня "ёлкi" складала 1,2 метра. Турэмнае начальства не мела нiчога супраць заняткаў асуджанага садаводствам. Злачынцу выдаў адзiн з сакамернiкаў, якi расказаў ахове, што "памiдоры" насамрэч уяўляюць сабой моцнадзейны гатунак марыхуаны. У дачыненнi да Джалы, якi адбываў 8-гадовы тэрмiн за гандаль наркотыкамi, пачалося новае расследаванне.