ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
У Малдове правалiлася другая спроба зацвердзiць кандыдата ў прэзiдэнты. За кандыдатуру прадстаўнiка новай кiруючай каалiцыi, лiдара Дэмакратычнай партыi Марыяна Лупу, прагаласавалi ўсяго 53 дэпутаты. Для таго, каб стаць прэзiдэнтам, яму патрэбен быў сама меней 61 голас.
Уласных галасоў для абрання Лупу кiруючай каалiцыi не хапiла. А дэпутаты ад Партыi камунiстаў Рэспублiкi Малдова, якая па вынiках нядаўнiх парламенцкiх выбараў апынулася ў апазiцыi, падтрымаць яго кандыдатуру адмовiлiся. Правал другога галасавання па кандыдатуры прэзiдэнта азначае, што цяпер, паводле канстытуцыi, парламент краiны будзе распушчаны, i ў Малдове пройдуць новыя выбары. Праўда, з улiкам таго, што двойчы за год распускаць парламент нельга, паўнамоцтвы палаты могуць быць спыненыя не раней за чэрвень 2010 года.
Са свайго боку, прадстаўнiкi кiруючай каалiцыi неаднаразова заяўлялi, што паспрабуюць пазбегнуць датэрмiновых выбараў у парламент. У прыватнасцi, яны плануюць змянiць працэдуру выбараў прэзiдэнта (так, каб для перамогi кандыдату хапiла б простай большасцi галасоў) або наогул зрабiць прэзiдэнцкiя выбары ўсенароднымi. Палiтычны крызiс у Малдове цягнецца ўжо больш за паўгода.
Эканамiчны крызiс у Расii ўдарыў па моладзiЭканамiчны крызiс у Расii мацней за ўсё ўдарыў па моладзi. Паводле звестак Федэрацыi незалежных прафсаюзаў, каля трэцi маладых людзей у Расii да 25 гадоў не могуць знайсцi працу, тады як агульны ўзровень беспрацоўя знаходзiцца на адносна нiзкiм узроўнi нават у параўнаннi з Еўрасаюзным.
Высокi ўзровень застойнага беспрацоўя сярод моладзi пагражае Расii з'яўленнем новага "страчанага пакалення", якое не падпадае пад дзяржаўныя меры штучнага падтрымання занятасцi ва ўмовах крызiсу. Занятасць працягвае скарачацца, i каля 38% прадпрыемстваў плануюць хуткiм часам вызвалiць працаўнiкоў. Пры гэтым за апошнi год працу страцiлi амаль 2 млн. расiян, пiша "Независимая газета".
Вiдэаназiранне за кiроўцамi на аўтабанах прызнана незаконнымВярхоўны суд зямлi Нiжняя Саксонiя ў Альдэнбургу прызнаў незаконным i супярэчным канстытуцыi ФРГ пастаяннае вiдэаназiранне, якое здзяйсняецца з дапамогай камер, за кiроўцамi на аўтабанах.
Суд палiчыў, што вiдэаназiранне за кiроўцамi парушае 1-ы i 2-ы артыкул асноўнага закона, якiя гарантуюць асабiстыя правы i свабоды грамадзян, у тым лiку права на недатыкальнасць прыватнага жыцця.
Якiя-небудзь доказы меркаванай вiнаватасцi кiроўцаў, атрыманыя з дапамогай гэтага вiдэаназiрання, таксама прызнаныя незаконнымi, яны не маюць юрыдычнай сiлы.
У Лондане выстаўлены на продаж дом шырынёй 1,6 метраАдзiн з самых вузкiх жылых дамоў у Вялiкабрытанii выстаўлены на продаж за 550 тысяч фунтаў стэрлiнгаў.
Дом, шырыня якога складае ўсяго 1,6 метра, размешчаны на захадзе Лондана. У трохпавярховым будынку плошчай 93 квадратныя метры размешчаныя пярэднi пакой з бiблiятэкай, два спальныя пакоi, сталовая, гасцёўня i кухня. За домам знаходзiцца панадворак з пляцоўкай для барбекю.
Тры гады таму гэтая нерухомасць была набытая цяперашнiмi ўладальнiкамi за 490 тысяч фунтаў стэрлiнгаў. Агенцтва нерухомасцi, якое займаецца рэалiзацыяй аб'екта, разлiчвае, што пакупнiкi праявяць цiкавасць да куплi дома менавiта з-за яго незвычайных памераў.