У Гомельскай вобласці выяўлены масавыя парушэнні ў школьных сталовых

Источник материала:  
У Гомельскай вобласці выяўлены масавыя парушэнні ў школьных сталовыхМатэрыялы па фактах заніжэння каларыйнасці страў перададзены ў аддзелы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РАУС Мазыра, Добрушскага, Чачэрскага, Рагачоўскага і Калінкавіцкага раёнаў.

У ходзе праверак у дзевяці сярэдніх школах вобласці (Акцябрскі, Рэчыца, Гомель) былі выяўлены парушэнні ў тэхналогіі прыгатавання ежы. У сярэдняй школе № 2 Лельчыцаў рэалізоўваліся забароненыя стравы, прыгатаваныя ў фрыцюры. У 11 установах вобласці — дзіцячых садках, школах і каледжы — выяўлены факты парушэння ўмоў і тэрмінаў захоўвання прадуктаў. Санстанцыя выявіла парушэнні санітарнага стану харчаблокаў, рэжыму мыцця посуду, недапрацоўкі ў дакументацыі, неналежны кантроль за арганізацыяй харчавання дзяцей з боку адміністрацый школ.
←Настоящая зима придет в Беларусь к выходным

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика