Як правільна выбіраць мандарыны
04.12.2009
—
Новости Общества
Як есці мандарыны
Мандарыны вельмі карысныя. У іх утрымліваецца фоліевая і бэта‑карацінавая кіслоты, калій, магній і кальцый, вітаміны С, Р, В1, В2, А, D (прафілактыка рахіту), К (забяспечвае эластычнасць крывяносных сасудаў). Мандарыны паляпшаюць апетыт, абменныя працэсы ў арганізме. Іх выкарыстоўваюць як эфектыўны супрацьгрыбковы і супрацьастматычны сродак, пры гіпавітамінозах.
Есці мандарыны варта цалкам: разам з белай сетачкай, якая змяшчае гліказіды — рэчывы, што ўмацоўваюць сасуды. А лупіны ўтрымліваюць эфірныя алеі, арганічныя кіслоты, флаваноіды, якія паляпшаюць выпрацоўку страўнікавага соку і стымулююць засваенне ежы. Свежыя мандарынавыя лупіны выкарыстоў¬ваюцца ад болю ў жываце, пры дыярэі і бранхітах, а высушаныя — супакойваюць нервы і падаўжаюць дзеянне болесуцішальных сродкаў. Адвар з мандарынавых лупінаў дапамагае пры бранхіце і трахеіце.
Ідэальны — іспанскі
Першая прыкмета таго, што мандарын будзе салодкі, — калі ён здаецца зацяжкім для свайго памеру.
Мандарыны з розных краінаў маюць розны смак. Мараканскія — салодкія і без костачак. На выгляд яны невялікія, ярка‑памаранчавыя, з порыстай тонкай лупінай, якая добра счышчаецца.
Турэцкія — жоўта‑зеленаватыя, таксама невялікія, з больш гладкай лупінай, якая горай адлушчваецца. Іх смак — з лёгкай кіслінкай. Яны маюць шмат костачак. Затое танныя.
Самыя салодкія і сакавітыя — іспанскія мандарыны. Іх можна пазнаць па буйных памерах, ярка‑памаранчавым колеры, тоўстай порыстай лупіне, якая лёгка здымаецца, і невялікай колькасці костачак. Яны звычайна даражэйшыя за іншыя гатункі.
Сваякі мандарына
Варта пакаштаваць і гібрыды мандарына з іншымі цытрусавымі. Напрыклад, клеменцін — прадукт скрыжавання мандарына з апельсінам‑каральком. Гэта яскрава‑памаранчавы, хоць дробны, але вельмі салодкі і сакавіты фрукт.
Іншыя сваякі мандарына — танжэла і натсумікан — гібрыды мандарына з грэйпфрутам. На смак яны больш нагадваюць апельсін. Тангора — вынік скрыжавання мандарына з апельсінам, цытрандарын — з дзікай цытрынай (понцырусам), каламандзін — з кумкватам.
Зычу сустрэць навагоднія святы з самымі смачнымі мандарынамі на стале!