Іван Шыла: Войска мне пайшло на карысць

Источник материала:  
03.12.2009 17:40 — Новости Общества

Іван Шыла: Войска мне пайшло на карысць

Моладзевы актывіст з Салігорску Іван Шыла камісаваны рашэннем медычнай камісіі. 3 снежня скончыўся ягоны тэрмін службы. Усяго ў войску Іван прабыў больш за 10 месяцаў.

Прычына камісіі — алергія. Урачы палічылі, што Іван з такім захворваннем не можа працягваць службу.

«Я хачу сказаць, што войска мне пайшло на карысць. Гэта выдатная сацыяльная школа, выдатная пляцоўка для нейкіх выпрабаванняў, камунікавання. У войску ты ўсё па іншаму бачыш і пераасэнсоўваеш. Разам з тым, сённяшняе войска не мае нічога агульнага з абароназдольнасцю краіны, гэта поўная фікцыя. За час службы ў войску я прачытаў паўсотні кніжак. Замест 4 разоў стаў падцягвацца 14, на выдатна», — кажа Іван Шыла.

Большую гутарку з Іванам чытайце пазней на нашым сайце.

←В Гомеле начался суд над педофилами из Беларуси и Израиля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика