Агурбаш сарвала ў Лас-Вегасе Джэк-пот

Источник материала:  
Агурбаш сарвала ў Лас-Вегасе Джэк-потЯк распавяла "МЫ" піяр-менеджэр спявачкі Ірына Паляжаева, нездарма кажуць, што навічкам шчасціць - Анжаліка Агурбаш сарвала Джэк-пот. Гэта - 20 тысяч долараў.

А яшчэ Агурбашы нагледзелі ў Маямі дом. Узімку яны збіраюцца вярнуцца сюды і набыць яго.

Што да творчасці, то артыстка паглядзела шмат брадвейскіх пастановак і дамовілася з вядомым харэографам Таварысам Уілсанам пра тое, што ён возьме ўдзел у пастаноўцы новага шоу Анжалікі Агурбаш, якое мусіць прайсці ў наступным годзе ў маскоўскім Дзяржаўным Крамлёўскім палацы.

Піяр-менеджэр спявачкі ў інтэрв'ю "МЫ" распавяла, што дакладная дата канцэрта пакуль невядомая.

Але, па ўсім, ён робіцца да юбілея Анжалікі. Узросту свайго файна выглядаючая артыстка не хавае, таму не будзем рабіць таямніцы і "МЫ". У траўні ёй споўніцца 40 гадоў. Шыкоўнае шоу - мажліва, падарунак мужа.

Са словаў Ірыны Паляжаевай, Уілсан паставіць толькі некалькі нумароў, а адказным за ўсё шоу будзе зорка сусветнага балету Андрыс Ліепа.


←Голая Крупа вызвала бурю возмущения у католиков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика