Франак Вячорка шпіталізаваны
03.12.2009 09:34
—
Новости Общества
Франка Вячорку, які служыць у Мазырскай вайсковай частцы, забрала хуткая ў інфекцыйнае аддзяленне Мазырскага гарадскога клінічнага шпіталя. У яго падвышаная тэмпература. Медыкі паставілі дыягназ «Вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя».
Разам з Франкам у шпіталь трапілі больш за два дзясяткі салдат. Франак паведаміў свайму бацьку, што ў аднаго салдата, калі той кашляе, з роту ідзе ружовая слізь. Гэта нагадвае сімптомы пнеўманіі.
Франак паведаміў, што салдатам даюць парацэтамол, колюць антыбіётыкі і робяць кропельніцы з фізрастворам.