У Мінску на грып і ВРВІ перахварэлі ў лістападзе 9,5% жыхароў

Источник материала:  
01.12.2009 16:17 — Новости Общества

У Мінску з 1 снежня адмененыя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, што былі ўведзеныя на час уздыму захворвання на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі і грып.

Пра гэта паведаміла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка.

Спецыяліст нагадала, што супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы былі ўведзеныя ў сталіцы з 6 лістапада і доўжыліся чатыры тыдні, у той час як у папярэднія гады каля шасці тыдняў.

Усяго за перыяд эпідэмічнага ўздыму (з 2 па 30 лістапада) перахварэлі 9,5% насельніцтва (177 тыс. чалавек). Асаблівасцю цяперашняй сітуацыі была адносна нізкая колькасць хворых дзяцей, удзельная вага якіх у агульнай колькасці пацярпелых ад інфекцыі склала 36% (раней было 50—52%).

Акрамя таго, падчас дзеяння ў горадзе супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў адзначаўся павышаны ўзровень шпіталізацыі з цяжкімі і ўскладненымі формамі ВРВІ і грыпу. Такіх было 1,5—1,6% ад колькасці хворых (раней гэты паказчык не перавышаў 1% і быў у межах 0,8—0,9%).

Таксама прадстаўнік сталічнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі адзначыла павышаны ўзровень (8% ад агульнай колькасці хворых на грып) ўскладненых формаў пазабальнічнай пнеўманіі, то ёсць без лабараторнага пацверджання.

←Жан-Луи Лоран: дело не столько в отмене смертной казни, сколько в общем принятии требований Совета Европы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика