БНБ прапануе апазіцыі стварыць «кансультацыйную пляцоўку»

Источник материала:  
01.12.2009 09:37 — Новости Общества

30 лістапада ў Менску адбылося паседжанне Рады Беларускага Незалежніцкага Блоку.

Прынята рашэнне прапанаваць усім палітычным дэмакратычным сілам Беларусі стварыць стала дзеючую кансультацыйную пляцоўку дзеля супрацы па шырокім коле пытанняў.

Накіраваць максімальна шырокаму колу палітычных партыяў і дэмакратычных арганізацыяў запрашэнні сустрэцца ў панядзелак, 7 снежня, а 16-й гадзіне на Ўправе БНФ дзеля абмеркавання гэтага пытання.

Апроч гэтага, на паседжанні абмяркоўваліся пытанні больш цеснай рэгіянальнай супрацы суб’ектаў БНБ і адзінага спісу кандыдатаў на мясцовыя выбары.

←К концу недели в Беларуси наконец похолодает

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика