У Беларусі не праводзіцца дыягностыка атыповай пнеўманіі, таму нельга сцвярджаць, што яе ў краіне няма
30.11.2009
—
Новости Общества
Раней у СМІ быў апублікаваны адкрыты ліст медыка, у якім ён заявіў аб эпідэміі атыповай пнеўманіі ў Беларусі. Пад гэтым захворваннем Шаўлоў разумее цяжкае, нехарактэрнае цячэнне хваробы. Намеснік міністра аховы здароўя Роберт Часнойць 27 лістапада заявіў у парламенце, што ў Беларусі не зарэгістравана ніводнага выпадку атыповай пнеўманіі.
Шаўлоў падкрэслівае, што ніводзін з хворых не абследаваўся на гэты вірус. "Міністэрства аховы здароўя мае рацыю, калі гаворыць, што не рэгіструецца атыповая пнеўманія. Гэта таму, што не праводзяцца адпаведныя абследаванні", — падкрэсліў урач. Як лічыць медык, найперш неабходна разабрацца, што за вірус выклікае пазабальнічную пнеўманію, ад якой людзі гінуць за тры-пяць дзён.
У Беларусі грып А (H1N1), адзначае Шаўлоў, дыягнастуецца з 19 жніўня 2009 года. Усе выпадкі свінога грыпу былі лёгкай або сярэдняй цяжкасці. Смяротных зыходаў не было. Шаўлоў задаецца пытаннем: "Чаму людзі пачалі паміраць у канцы кастрычніка, у лістападзе? Што змянілася — магчыма, вірус? Мне б хацелася пачуць адказ на гэтае пытанне ад кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя".
Ён лічыць, што варта звярнуцца да сусветнай медыцынскай грамадскасці, у прыватнасці да Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), па дыягнастычную дапамогу. На яго думку, СААЗ, як і Беларусь, не валодае аб'ектыўнай інфармацыяй аб захворванні на пнеўманію ў нашай краіне, таму што Міністэрства аховы здароўя яе ўтойвае.
Ён падкрэслівае, што нетыповым з'яўляецца як цячэнне захворвання, так і ўзрост памерлых, большасць з якіх маладыя людзі. Шаўлоў сцвярджае, што, калі быў на кансультацыях у бальніцах, назіраў, як за адну ноч у рэанімацыі памерлі чатыры чалавекі, у тым ліку маладая цяжарная жанчына.
Пнеўманія праходзіць настолькі цяжка, гаворыць ён, што штучная вентыляцыя лёгкіх не дае чаканага выніку, таму што цяжка падабраць рэжым яе дзеяння. Доктар лічыць, што беларускія ўрачы "сутыкнуліся з зусім незразумелым захворваннем, ад якога значная частка людзей гіне".